Яраславу дзякуй. што павесіў люстра пячаікіна форуме бо я гэтага не змог..... Макс Вітаю цябе! Рады пазнаёміцца.
Прабачце дасылаю сваё дасьледаваньне па знойдзенай мною пячатцы
.Два мужы кобрынскай князёўны.
Цікавасьць да сфрагістыкі існуе з даўніх часоў не аслабла яна і цяпер і нават гэтай тэме прысьвячаецца ў перёдыцы ўсё больш артыкулаў. Так набытая мною пячатка прыкладна 16-17 стагоддзя паклікала да пошуку, узьніклых пытаньняў, у літартуры, а таксама да знаёмства з карыфеямі сфрагістыкі прафесара Анатоля Цітова ды мастака Уладзіміра Крукоўскага. Але знойденая пячатка з невядомым гербам, як я яго назваў перавернуты герб Любіч, спанталычыў і карыфеяў. Першая думка а раптам гэта пячатка кагось з кобрынскіх князёў, але гэтая версія адразу адпала калі даведаўся, што кобрынскія князі валодалі радавым гербам Альгерда “Пагоня” і верагодна пад такім штандарам стаялі пружанцы на ратным полі пад Грунвальдам у 1410 годзе.Але пячатка яўна старажытная, але не на столькі. Пошукі падобных выяў у кнізе Цітова выявілі падобную пячатку з класічным(правільным) гербам Любіч за 1543 год і яна належыла баярыну Шчаснаму(Касьцевічу). Для мяне гэта стала адкрыцьцём бо можна было з вялікай доляй верагоднасьці сьцьвярджаць, што адзін з першых кобрынскіх ваявод (стараст) Касьцевіч валодаў гербам Любіч. На сёняшні дзень няшмат, што вядома пра Касьцевічаў. Згодна з дасьледаваньнямі Веры Церахавай,-- Вацлаў Касьцевіч другі муж кобрынскай князёўны Ганны Сямёнаўны. Ў 1519 пасьля сьмерці князёўны атрымаў прывілей на валоданьне княствам. Вячаслаў Насевіч ў кнізе-энцыклапедыі “ ВКЛ” дадае, што ў 1528 ён ставіў у войска ВКЛ 41 коннага воіна. Ягоны адзіны сын Пятро памёр у маладым узросьце і на гэтым род скончыўся. Але знойдзеная пячатка ў кнізе Цітова Сфрагістыка з правільным гербам Любіч ды пячатка з пружанскай зямлі з перавернутым гербам Любіч настырна падсказвалі, што род касьцевічаў не згас . Вось перавернутая выява герба любіча згодна з правіламі геральдыкі гэта ўжо зусім іншы герб і які ніяк нельга назваць Любічам. Мае дапушчэньні, што гравёр пячаткі зрабіў памылку,-- былі рашуча адкінуты карыфеямі сфрагістыкі і таму варта казаць пра спробу стварэньне новага герба, але які не зацьвердзіўся і назву якога цяпер ніхто не ведае.
А што мы ведаем? У кнізе А. Цітова баярын Шчасны(Касьцевіч) зафіксаваны пад 1543 годам. Але род Касьцевічаў згас ў 1532 годзе пра , што паведамлялі многія дасьледчыкі. Але магчыма былі іншыя менш вядомыя Касьцевічы, але было пэўна і зусім нешта іншае і не зусім высьвятляльнае па сёньняшнім вядомым гістарычным крыніцам. Але водбліск праясьненьня ў гэтым лабірынце прынёс Разанаў у кнізе ”Powiat Pruzhanski..” ён называе першым ваяводам кобрынскага княства не Касьцевіча а бязьдзетнага другога мужа (Чамусьці гучыць імя Софьі а не Ганны ) Станіслава Віштаржэвіча-Гамшэява, а ўжо пасьля яго сьмерці каля 1521 года гутарка зноў ідзе пра другога (правільна былоб казаць трэйцяга) мужа апошняй кобрынскай князёўны Шчаснага Грымайлы прыкладна да 1533 года і потым кобрынскім старатам стае Станіслаў Фальчэўскі. У выніку мы маем вялікую блытаніну хтож быў ваяводам і хто з іх быў мужам князёўны Ганны да тагож калі верыць Церахавай,- Ганна памёрла ў 1519 годзе. Але найбольшы парадокс, што калі апірацца на гістарычныя крыніцы, давядзецца паверыць, што князёўна адначасна жыла ў шлюбе з двумя кобрынскімі ваяводамі, што зьяўляецца абсурдным на наш час.
І добра, што нам вядома пячатка баярына Шчаснага( Касьцевіча ), і варта сьцьвердзіць, што Вацлаў Касьцевіч і Грымайла Шчасны гэта адзін чалавек прозьвішча якога па нейкай прычыне было раздвоена гісторыкамі. Магчыма можна казаць пра бязьдзетнасьць княгіні , але пра згаслы род Шчасных(Касьцевічаў) казаць не даводзіцца бо многія Шчасныя згадваюцца яшчэ доўга на пружаншчыне, а знойдзеная пячатка з перавернутым Любічам з літарамі F.I.K. 16-17 стагоддзя магчыма яшчэ нешта раскажа пра іншых Касьцевічаў.
Чакаю вашых заўваг і крытыкі.